Запрашаем настаўнікаў і настаўніц абнавіць свой партфель эфектыўных тэхнік і прыёмаў фарматыўнага навучання
адукацыйны анлайн-рэсурс
»
Метадычнай асновай гэтага анлайн-курса з'яўляецца сусветна вядомая Formative Assessment– інавацыйная сістэма навучання, заснаваная на якаснай зваротнай сувязі. У Беларусі гэта сістэма навучання больш за дзесяцігоддзе вядома пад назвай Актыўная Ацэнка. Звяртаем увагу насайт, прысвечаны актыўнай ацэнцыў Беларусі (метадычныя дапаможнікі, распрацоўкі ўрокаў, аналітычныя матэрыялы і іншае) http://aacenka.by/. У апошнія гады ў сувязі з рэфармаваннем сістэм адукацыі розных краін у кампетэнтнасным ключы запатрабаванасць фарматыўнага ацэньвання (у тым ліку ў нашай краіне) значна павялічылася. Запрашаем азнаёміцца са старонкай, прысвечанай фарматыўнаму ацэньванню ў свеце і нашай краіне: Фарматыўнае ацэньванне
аўдыторыя
Для каго зроблены гэты анлайн-курс?
Курс разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі, якія раней праходзілі навучанне па фарматыўным ацэньванні (Formative Assessment, Актыўная ацэнка), рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, актыўным і інтэрактыўным метадам і прыёмам навучання.
Запрашаем ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці сучасных педагагічных практык!
»
У чым перавагі гэтага адукацыйнага анлайн-рэсурса?
Камфортнае навучанне ў зручны для вас час. Наш сайт поўнасцю адаптаваны для самастойнага навучання.
Усе матэрыялы максімальна практычныя і падрыхтаваныя для выкарыстання на ўроках, трэнінгах, майстар-класах.
Сувязь з ментарам заўсёды даступная. Задайце пытанні па змесце пэўнага модуля ці папрасіце зваротную сувязь і метадычную дапамогу.
І галоўнае: вы даведаецеся пра сучасныя адукацыйныя тэндэнцыі, ацэніце паспяховыя практыкі і засвоіце новыя тэхнікі навучання.
Модуль змяшчае: асновы методыкі дыягнастычнага мэтавызначэння і дыдактычны матэрыял з прыкладамі мэт і крытэрыяў паспеху, апісанне тэхнік работы з мэтамі і крытэрыямі і тэст для самаправеркі (анкета зваротнай сувязі).
Модуль змяшчае: асновы працы з пытаннямі і заданнямі ў актыўным навучанні і дыдактычны матэрыял з прыкладамі тэхнік работы з пытаннямі, тэст для самаправеркі.
Модуль змяшчае: асновы спалучэння фарматыўнай і падсумавальнай ацэнкі, дыдактычны матэрыял з прыкладамі, апісанне тэхнік і прыёмаў супрацоўніцтва з бацькамі, тэст для самаправеркі.
»
Які новы досвед вы атрымаеце?
Не толькі паўторыце і сістэматызуеце тое, што ведаеце пра методыку фарматыўнага ацэньвання і прыёмы актыўнага навучання, але і ...
Даведаецеся пра тэхнікі, якія дазваляюць лепш фармуляваць разумныя мэты і дыягнастычныя крытэрыі іх дасягнення, працаваць з рознаўзроўневымі пытаннямі і заданнямі, даваць якасную зваротную сувязь і арганізоўваць эфектыўнае супрацоўніцтва навучэнцаў
Пасля анкетавання па выбраных модулях пры жаданні атрымаеце рэкамендацыі ментара па ўдасканаленні ўласнай сістэмы працы і абагульненні педагагічнага вопыту
Матэрыялы курса
Зможаце бясплатна спампаваць матэрыялы анлайн-курса ў зручным для вас фармаце
»
Як адбываецца навучанне?
Зрабіце свой выбар
Дадайце сайт "Практыкі паспяховага навучання" у панэль закладак на вашым камп'ютары ці смартфоне і азнаёмцеся з кароткім зместам прапанаваных модуляў дыстансу (перадпрагляд)
Пачніце працаваць
Уважліва прачытайце матэрыялы выбранага модуля (прапануем з дапамогай прыёма INSERT зрабіць для сябе занатоўкі). Пры магчымасці паспрабуйце выкарыстаць прапанаваныя прыёмы і тэхнікі ў класе ці аўдыторыі і ацаніце іх эфектыўнасць
Вучыцеся самастойна ці з дапамогай ментара
Падчас навучання вы можаце звязацца з ментарам, напісаўшы сваё пытанне ці запыт пра метадычную дапамогу на пошту kursfa2024@gmail.com
Праверце сябе
Адкажыце на анкету зваротнай сувязі для самаправеркі па змесце пэўнага модуля (гэты тэст - не кантроль, а сродак навучання)
Атрымайце матэрыялы
Пасля самаправеркі спампуйце брашуры з матэрыяламі модуляў, якія вы прайшлі
Атрымайце сертыфікат (пры жаданні)
Пасля прахаджэння ўсіх модуляў курса атрымайце сертыфікат (запыт на пошту kursfa2024@gmail.com)
»
ЧАСТА ЗАДАВАНЫЯ ПЫТАННІ
Самыя папулярныя пытанні ад удзельнікаў навучання
Алеся С.
Я ў 2021 годзе прайшла дыстанцыйны курс Актыўнай ацэнкі, ці варта мне вучыцца і ў вас? Ці даведаюся я пра штосьці новае?
Метадыст курса:
Так! Мы стварылі гэты курс для падтрымкі і паглыблення ведаў у тэме фарматыўнай ацэнкі (АА) - прапануем новыя тэхнікі і прыёмы работы, даём шмат прыкладаў і знаёмім з апошнімі навуковымі даследаванні эфектыўнасці методыкі і г.д. А яшчэ будзем разам думаць, як нам адпавядаць новым выклікам і якія рабіць змены ў выкладанні.
лидия
Как нам записаться на занятие?
МК
Все материалы доступны без записи. Но если Вы хотите получить брошюру с содержанием модуля, консультацию ментора или сертификат, тогда нужно написать письмо на электронную почту kursfa2024@gmail.com
Пошта для пытанняў, прапаноў і метадычнай дапамогі: kursfa2024@gmail.com