Мэта напісаная на дошцы. Настаўнік яе агучвае і задае вучням пытанні на разуменне мэты.
Прыкладная інструкцыя па вызначэнні мэтаў урока для настаўніка: прадстаўце вучням запланаваныя мэты ўрока; пагаварыце з вучнямі пра тое, што і навошта яны будуць вучыць; параўнайце кароткатэрміновыя мэты з доўгатэрміновымі; пераканайцеся, што мэты ясныя і зразумелыя вучням; прымайце і запісвайце мэты разам. На працягу ўрока настаўнік вяртаецца да мэтаў і разам з вучнямі вызначае, як далёка яны прайшлі ў іх дасягненні. У канцы ўрока, падводзячы вынікі, вучні вызначаюць, наколькі яны дасягнулі пастаўленых мэтаў, і вызначаюць наступныя мэты для новых заняткаў.
Кожная тэма мае важныя ключавыя паняцці. На дошцы запісаны ключавыя паняцці тэмы ўрока. Настаўнік засяроджвае на іх увагу і просіць спрагназаваць, што могуць азначаць гэтыя паняцці. Што мы можам зрабіць, каб дакладна даведацца? Разам з вучнямі настаўнік фармулюе мэты. Засяроджваючыся на ключавых паняццях, мы даем вучням інфармацыю пра тое, што найбольш важна ў дадзенай тэме. Даючы магчымасць вучням стварыць вызначэнне ключавых тэрмінаў, мы атрымліваем паведамленне пра тое, што зразумела вучням і з чым у іх праблемы.
Пачынаючы новую тэму, настаўнік прапануе вучням адказаць у парах на пытанне, што яны ўжо ведаюць па тэме. Затым ён збірае інфармацыю ад пар вучняў і пачынае працу з таго пункта, які выходзіць за межы наяўных ведаў вучняў. Вы таксама можаце папрасіць вучняў спытаць аднакласнікаў пра тое, што яны ўжо ведаюць па тэме, альбо даручыць класу запісаць гэта ў пачатку ўрока ў сшытках ці на лістках.
Дзякуючы гэтаму прыёму настаўнік не паўтарае вучням інфармацыю, якую яны ўжо ведаюць, а пачынае тэму ў патрэбным месцы. Ён таксама можа абапірацца на тое, што вучні ўжо ведаюць, і спасылацца на гэта ў сваім выкладанні. У выніку новыя веды набываюцца і замацоўваюцца разам з ужо набытымі ведамі, што вельмі карысна для працэсу навучання. Пры абмеркаванні інфармацыі, вядомай некаторым вучням, іншыя таксама вывучаюць яе і такім чынам вучацца адзін у аднаго.
З напісанай мэты настаўнік выдаляе ключавое слова. Дае вучням 60 секунд, каб адгадаць яго. Прыклад. Тэма ўрока: Лічэбнік як часціна мовы. Мэты ўрока мовай вучня: у канцы ўрока вы зможаце распазнаваць ……у тэксце, вызначыць, колькасны гэта ці парадкавы……; якім членам сказа з’яўляецца…..
- Табліца «Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся»
Можа быць выкарыстана для мэтавызначэння (распрацавана Донай Огл у 1986 г.). У кожнага вучня ёсць табліца «В – Х – Д», такая ж намалявана на дошцы або на вялікім аркушы паперы. На працягу ўрока вучні паслядоўна запаўняюць свае табліцы і разам агульную.
- Ведаю (сувязь з папярэднімі ведамі па тэме ўрока)
- Хачу даведацца (фармуліроўка ў выглядзе пытанняў)
- Даведаўся(лася) (падводзім вынік напрыканцы ўрока
- Трохкутнік
Вучні малююць роўнабаковы трохкутнік з чатырма меншымі роўнабаковымі трохкутнікамі ў сярэдзіне. У кожным з іх яны запісваюць свае жаданні, звязаныя з вывучэннем дадзенай тэмы:
- Што я хачу ўбачыць?
- Пра што я хацеў бы спытаць?
- Што я хацеў бы пачуць пра гэта?
- Чым я хацеў бы займацца?
Гэтая тэхніка змяняе традыцыйны падыход да навучання і патрабуе ад вучня крэатыўнасці і рэфлексіі. Так мы дапамагаем вучням думаць пра тое, што яны хацелі б даведацца па гэтай тэме.
Мэта напісана на дошцы, сцікерах, аркушы, экране і г.д. Настаўнік просіць вучняў напісаць:
3 – рэчы, якія ведаю па тэме
2 – пытанні, якія ўзніклі ў сувязі з мэтай
1 – аналогію: на што падобна...
Настаўнік прадстаўляе некаторыыя словы мэты як анаграму. Вучні адгадваюць словы і аднаўляюць мэту ўрока.
Абярыце фільм, які адавядае мэце навучання. Напрыклад, Тэма:
Тэмпература як экалагічны фактар (Біялогія, 10 клас)
і фільм «Ледніковы перыяд»,
дзе ідзе гаворка пра
адаптацыю да змен. Мэта: Вучні будуць ведаць ролю тэмпературы ў жыцці жывых арганізмаў і працэсы эвалюцыйнай адаптацыі. Падключыце вучняў да абмеркавання мэты. Ці тэма, звязаная з біяразнастайнасцю і мультфільм “У пошуках Немо”.
Настаўнік дыктуе вучням 5 сказаў, якія звязаны з мэтай навучання без яе раскрыцця. Напрыклад, калі ўрок прысвечаны пэўнай хімічнай рэакцыі, можна прапанаваць некаторыя факты аб гэтай рэакцыі, магчыма, на нейкіх прадпрыемствах горадза, дзе жывуць вучні, выкарыстоўваюць гэтую рэакцыю. Настаўнік пачынае з больш складаных і абстрактных падказак, паступова пераходзіць да лягчэйшых.
Настаўнік паказвае некалькі фатаграфій, якія маюць сувязь з мэтай урока. Просіць вучняў напісаць некалькі слоў, звязаных з тым, што яны бачаць на карцінках. Выкарыстоўваючы запісаныя словы, напісаць мэту ўрока.
Настаўнік піша тэму буйнымі літарамі на дошцы. Зачытвае кароткі сказ, звязаны з тэмай. Гэта можа быць частка тэксту, які вучні будуць чытаць пазней, ці сказ параграфа падручніка. У малых групах папрасіце вучняў пашырыць сказ, дадаўшы 4 словы і сфармуляваць мэту ўрока. Праз некалькі хвілін папрасіце прадстаўніка з кожнай групы зачытаць сваю мэту навучання.
Настаўнік рыхтуе серыю малюнкаў. Ён просіць вучняў размясціць іх у парадку, які ілюструе працэс, які абмяркоўваецца. Тэхніка вучыць прычынна-выніковай арыентацыі. Яе можна выкарыстоўваць па любой тэме, напрыклад, пры абмеркаванні гістарычных падзей і пры ўвядзенні схемы рашэнняў.
Настаўнік паказвае тэму ўрока, а затым прапануе вучням выбраць адзін з наступных варыянтаў. Пытанні для абмеркавання:
• Што б Вы хацелі даведацца сёння?
• Ці ёсць у вас навыкі, якія маглі б спатрэбіцца на гэтым уроку?
• Што можа перашкодзіць вашаму мысленню?
• Што падобнае вы ўжо ведаеце?
• Што з таго, што вы ўжо ведаеце, можа быць карысным?
• Што вы павінны зрабіць на гэтым уроку? Што вы можаце зрабіць?
Настаўнік паказвае «карту» ўрока, выкарыстоўваючы словы і выявы
Просіць вучняў вызначыць, якой, на іх думку, можа быць мэта
Настаўнік стаіць перад класам і строга глядзіць на вучняў;
мэта ўрока змяшчаецца на слайдзе;
неабходна пераканацца, што мэта як мага больш грувасткая, заблытаная і незразумелая для дзяцей;
настаўнік бегла чытае яе (пры гэтым, усміхаецца) *
* даволі часта сустракаецца падчас правядзення ўрокаў
** гэта несапраўдная рэкамендацыя