ФАРМАТЫЎНАЕ АЦЭНЬВАННЕ
За апошняе дзесяцігоддзе запатрабаванасць фарматыўнага ацэньвання (у тым ліку ў нашай краіне) значна павялічылася. Сёння фарматыўная ацэнка шырока выкарыстоўваецца ў розных краінах.
Галоўныя пытанні пра фарматыўнае ацэньванне
  • Ці прысутнічае фарматыўнае ацэньванне ў міжнародных рамачных дакументах?
  • Якое месца займае фарматыўная ацэнка ў міжнародных рэйтынгах і выніках даследаванняў адукацыі?
  • Дзе ўзяць сцэнарыі і распрацоўкі ўрокаў паводле стратэгіі фаматыўнага ацэньвання?
  • Як прасоўваецца фарматыўная ацэнка ў розных краінах?
  • Як атрымаць метадычныя рэкамендацыі і парады ад педагогаў-практыкаў, дзе павучыцца?
  • Ці ўкараняецца фарматыўнае ацэньванне ў Беларусі?
Фарматыўная ацэнка (Formative Assessment) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы на аснове зваротнай сувязі. Прызнаная найлепшай для паляпшэння матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Фарматыўная Aцэнка эфектыўна рыхтуе маладых людзей вучыцца на працягу ўсяго жыцця, браць адказнасць за сваё навучанне.

метадычныя асновы

Элементы фарматыўнага ацэньвання

Калі настаўнік ацэньвае актыўна, ён:
  • Вызначае мэты ўроку і фармуліруе іх так, каб яны былі зразумелымі для вучняў
Яшчэ перад планаваннем заняткаў настаўнік вызначаецца, якія мэты ён хоча ажыццявіць разам з вучнямі падчас заняткаў. Ён таксама акрэслівае, якіх дасягненняў ён чакае ад вучняў. Часьцяком мэты, якія ставіць перад сабой настаўнік, могуць быць незразумелымі для вучняў. Таму настаўнік павінен сфармуляваць мэты так, каб іх мог зразумець кожны. Напрыканцы ўрока вучні з настаўнікам правяраюць, ці яны дасягнулі пастаўленыя мэты.
  • Разам з вучнямі вызначае крытэрыі ацэнкі, на што ён будзе звяртаць увагу пры ацэнцы работы вучня
Вучань мусіць ведаць, што дакладна будзе ацэньвацца. Трэба вызначыць крытэрыі, на што будзе звяртацца ўвага падчас ацэнкі (“наштобузу”).
Ідэя заключаецца ў тым, каб дакладна акрэсліць тыя элементы, якія пакажуць як настаўніку, так і вучню, у якой меры атрымалася дасягнуць мэты ўрока.
Крытэрыі дапамагаюць вучням падрыхтавацца да кантрольных і падказваюць, як яны павінны выканаць працу, каб дасягнуць мэтаў, вызначаных настаўнікам. Настаўнік паслядоўна ацэньвае толькі тое, што было агаворана раней.
  • Усведамляе адрозненні паміж фарматыўнай і падсумавальнай ацэнкамі
Падсумавальная ацэнка мае важнае значэнне для абагульнення ведаў, набытых вучням, і звычайна абмяжоўваецца адзнакай. Фарматыўная ацэнка павінна дапамагчы вучню зразумець, што ён зрабіў так, а што не так, і як ён можа палепшыць сваю працу. Пры фарматыўнай ацэнцы вучні нашмат часцей – зваротную інфармацыю ад настаўніка альбо таварышаў.
  • Працуючы і з вучнямі і бацькамі, стварае атмасферу, якая спрыяе навучанню
Варта прысвяціць час на класную дыскусію аб тым, як вучні вучацца і што ім у гэтым дапамагае. У выніку ў вучняў павышаецца самаацэнка, з’яляецца зацікаўленасць у навучанні і самастойнасць, здольнасць да супрацоўніцтва і свядомасць навучальнага працэсу.
  • Ведае, як сфармуляваць ключавыя пытанні
Ключавыя пытанні схіляюць вучняў да мыслення. Дзякуючы сваёй добрай фармуліроўцы, яны паказваюць навучэнцам больш шырокі кантэкст праблемы, заахвочваюць да пошуку адказаў і больш актыўнага ўдзелу ў працэсе навучання.
  • Умее задаваць пытанні, якія уцягваюць вучняў ва ўрок
У фарматыўнай ацэнцы задаванне пытанняў заключаецца ў інтэграцыі ўсіх вучняў ў пошук рашэння вызначанай настаўнікам праблемы. З гэтай мэтай настаўнік:
  • падаўжае час чакання на адказ вучня
  • накіроўвае свае пытанні для ўсіх вучняў, а не толькі да тых, хто цягне руку
  • прапаноўвае шукаць адказы на пытанні ў парах
  • не карае за няправільныя адказы.
  • Эфектыўна прымяняе метад зваротнай сувязі
Замест адзнакі настаўнік падрыхтоўвае водгук па працы вучня. Добры водгук – гэта сапраўднае мастацтва; ён заўсёды павінен ўключаць у сабе чатыры элементы:
  • падкрэсліванне і пахвала добрых элементаў вучнёўскай працы
  • адзначэнне таго, што павінна быць выпраўлена, ці над чым трэба папрацаваць дадаткова
  • падказкі, як гэта можна зрабіць
  • парады аб тым, у якім напрамку вучань павінен працаваць далей
Зваротная сувязь павінна быць сцісла звязана з раней вызначанымі крытэрамі ацэнкі (наштобузу).
  • Уводзіць і практыкуе метад узаема-і самаацэнкі.
Вучні – на аснове вызначаных крытэрыяў ацэнкі – узаемна праглядаюць працы адзін аднаго і даюць парады па іх паляпшэнні. Гэта мае дваякае значэнне: з аднаго боку, вучань добрае разумее таварыша, чыю працу правярае, таму што сам толькі што рашаў тую ж задачу, а з другога боку вучыцца ад яго: вызначэння крытэраў ацэнкі (што ацэньваю?), і уменняў прадстаўлення водгукаў (як мне гэта пераказаць?).
Калі вучань сам можа ацаніць, як шмат ён даведаўся і што яшчэ неабходна зрабіць, каб дасягнуць жаданай мэты, гэта дапамагае яму ў працэсе навучання і чыніць з яго актыўнага ўдзельніка гэтага працэсу.

Данута Стэрна


»
падыходы

Фарматыўная ацэнка ў рамачных міжнародных і нацыянальных адукацыйных дакументах

даведаемся пра значнасць і распаўсюд фарматыўнай ацэнкі ў свеце

Фарматыўная ацэнка ў міжнародных рамачных адукацыйных дакументах паглядзець>>
Рамачныя міжнародныя дакументы (АЭСР, ЮНЕСКА, ЕС) канстатуюць, што ацэньванне істотна ўплывае на людзей і іх вынікі навучання. Яно можа дапамагчы ў атрыманні новых ведаў і навыкаў, а таксама даць магчымасць навучэнцам зразумець найлепшыя для іх спосабы навучання, стаць больш аўтаномнымі і ўпэўненымі ў навучанні. Для настаўніка важна валодаць рознымі інструментамі ацэньвання і выкарыстоўваць іх для розных навучальных мэт.
ЮНЕСКА "Пераасэнсоўваем будучыню адукацыі разам":
Ацэнка не павінна выкарыстоўвацца для пакарання ці стварэння катэгорый “пераможцаў” і “лузераў”. На адукацыйную палітыку не павінны беспадстаўна ўплываць рэйтынгі, якія надаюць празмерны прыярытэт вырваным з кантэксту экзаменам з высокімі крытэрыямі, якія, як было даказана, у сваю чаргу, непрапарцыйна ўплываюць на тое, што адбываецца падчас навучання ў школе і ў школьнай прасторы. Ацэнку трэба ўважліва разглядаць для падтрымкі больш шырокіх адукацыйных прыярытэтаў росту і навучання вучняў.
Праект АЭСР “Будучыня адукацыі і навыкаў 2030”:
Падыходы да распрацоўкі праграм і працэсу навучання змяняюцца ад “статычнай, лінейнай мадэлі навучання” да “нелінейнай, дынамічнай мадэлі”. Самае галоўнае – роля вучняў у адукацыйных сістэмах зараз змяняецца: ад простага выканання ўказанняў настаўнікаў да актыўнага ўдзелу і супрацоўніцтва з аднакласнікамі і педагогаў. Ацэнка дасягненняў вучняў таксама перайшла ад тыповага тэсціравання да ацэнак розных тыпаў для розных мэт. У адпаведнасці з гэтымі зменамі акцэнт і мэта маніторынгу эфектыўнасці сістэмы адукацыі зрушыліся з традыцыйнай ацэнкі падсправаздачнасці і выканання патрабаванняў да ацэнкі пастаяннага ўдасканалення сістэмы праз зваротную сувязь на ўсіх узроўнях.
Вынікі даследавання ў 27 краінах ЕС "Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх":
Пераход да кампетэнтнасна-арыентаванай адукацыі патрабуе шырокамаштабных змен. Працэс рэфармавання ўключае ў сябе стварэнне новых навучальных праграм і падыходаў да навучання і ацэньвання. У ходзе вывучэння асаблівасцей адукацыйных сістэм у 27 краінах ЕС было выяўлена 79 розных варыянтаў змен. Большасць з рэформ накіраваны на змены навучальных праграм (51), павышэнне ролі настаўнікаў (40) і ўдасканаленне ацэньвання (39). У дакуменце падкрэсліваецца, што вельмі важна ствараць інструментарый для розных падыходаў ацэнкі развіцця кампетэнцый навучэнцаў. Найбольш эфектыўныя лічыцца спалучэнне на розных этапах адукацыйнага працэсу дыягнастычнага, фарматыўнага і падсумавальнага ацэньвання.
Фарматыўная ацэнка ў школах свету даведацца больш>>

У апошняе дзесяцігоддзе ў сувязі з рэфармаваннем сістэм адукацыі розных краін у кампетэнтнасным ключы запатрабаванасць фарматыўнага ацэньвання (у тым ліку ў нашай краіне) значна павялічылася. Сёння фарматыўная ацэнка шырока выкарыстоўваецца ў розных краінах.
У справаздачы (2022г.) фінскай адукацыйнай арганізацыя HundrED пры падтрымцы Фонда Якабса можна пазнаёміцца з апошнімі навацыямі з розных краін для прасоўвання фарматыўнай ацэнкі. У гэтай публікацыі гаворыцца пра 14 інавацый у 12 краінах, якія ахопліваюць усе кантыненты. Гэтыя новаўвядзенні падкрэсліваюць акцэнт, які ў цяперашні час надаецца фарматыўнай ацэнцы як важнаму аспекту навучання. У калекцыі шырока прадстаўлены інструменты EdTech для фарматыўнай ацэнкі, а таксама практыкі ў класе і школьныя мадэлі, якія можна маштабаваць у розных кантэкстах. Новаўвядзенні, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў для ўкаранення фарматыўнай ацэнкі, таксама ўключаны ў гэты зборнік, падкрэсліваючы важнасць падрыхтоўкі настаўнікаў да фарматыўнага ацэньвання.
Звяртаем таксама ўвагу на інструкцыю па фарматыўным ацэньванні з гімназіі Эстоніі, якая стабільна дэманструе найлепшыя вынікі з усіх постсавецкіх краін у маніторынгу якасці адукацыі PISA (праводзіцца з 2000 г.) Больш пра фарматыўную ацэнку можна даведацца на старонцы фарматыўнай ацэнкі на нашым сайце
Фарматыўная ацэнка ў Беларусі пазітыўнае тут>>
Укараненне фарматыўнага ацэньвання ў беларускіх школах пачалося больш за дзесяцігоддзе таму як грамадская ініцыятыва педагогаў, а цяпер нарэшце пачынае пераходзіць да дзяржаўных інстытуцый.
У Беларусі Formative Assessment як сістэма навучання больш за дзесяцігоддзе вядома пад назвай Актыўная Ацэнка. Укараненне фарматыўнага ацэньвання ў беларускіх школах пачалося як грамадская ініцыятыва педагогаў, а цяпер нарэшце пачынае пераходзіць да дзяржаўных інстытуцый.
У праекце "Канцэпцыі фармавання ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі" (2023) адзначаецца, што сярод асноўных сусветных тэндэнцый развіцця адукацыі на ўзроўні арганізацыі адукацыйнага працэсу "адбываецца пераход да фарматыўнага ацэньвання (Formative Assessment), заснаванага на пастаяннай зваротнай сувязі і якаснай ацэнцы вынікаў навучання ў форме партфоліа, самаацэньвання, эсэ, творчых праектаў, дзе ўлічваецца здольнасць вырашаць нестандартныя задачы і праяўляць універсальныя кампетэнцыі."
фарматыўная ацэнка ў навуковых даследаваннях школьнай адукацыі
Што паказваюць метааналізы? даведацца пра вынікі>>
Visible Learning («Бачнае навучанне» Дж.Хэці) з’яўляецца абагульненнем вынікаў 15-гадовага вывучэння прычын, якія вядуць да поспехаў і правалаў у навучальных дасягненнях. Абсалютным лідэрам у групе “Методыка” з’яўляецца фарматыўная ацэнка (D = 0,90).
Прафесар Джон Хэці (Оклендскі і Мельнбурскі ўніверсітэты) доўгі час даследаваў паказчыкі эфектыўнасці ў сферы адукацыі. Яго даследаванне Visible Learning («Бачнае навучанне») з’яўляецца абагульненнем вынікаў 15-гадовага вывучэння прычын, якія вядуць да поспехаў і правалаў у навучальных дасягненнях. Даследчык правёў сінтэз 800 метааналізаў і статыстычна падлічыў памер уплыву на навучанне розных фактараў і размясціў іх у выглядзе рэйтынгу.
Акрамя рэйтынгу з 10 самых уплывовых фактараў даследаванне Хэці па кожнай групе фактараў паказвае, што працуе добра, што не вельмі, а што і ўвогуле мае адмоўны эфект.
У групе “Настаўнік” найбольшы пазітыўны ўплыў на вынікі навучання аказваюць не прадметныя веды педагога (D = 0,09), а яго сучасная прафесійная падрыхтоўка і выкарыстанне розных стратэгій і метадаў навучання (D = 0,88), адносіны паміж настаўнікам і вучнем (D = 0,72), уменні настаўніка ясна сфармуляваць мэты, крытэрыі поспеху і ацэнкі, дакладна арганізаваць працэс навучання (D = 0,75).
Абсалютным лідэрам у групе “Методыка” з’яўляецца фарматыўная ацэнка (D = 0,90). Добрыя вынікі даюць узаемнае навучанне ; выкарыстанне зваротнай сувязі засваенне навыкаў навучання; праблемнае і кааператыўнае навучанне. Не даюць вялікіх вынікаў частыя тэсты з выстаўленнем адзнак, канкурэнтная атмасфера, дамашнія заданні, выкарыстанне інтэрнэт-тэхналогій і інтэрактыўных візуальных метадаў.

»
што гавораць Эксперты
Як зрабіць фарматыўную ацэнку эфектыўнай?
Данута Стэрна, трэнер, аўтар дапаможнікаў і анлайн-рэсурсаў для настаўнікаў па фарматыўнай ацэнцы

https://oknauczanie.pl/o-autorce-i-publikacje

Рос Макгіл, заснавальнік і генеральны дырэктар Teacher Toolkit, падзяліўся сваімі меркаваннямі аб тым, што робіць фарматыўнае ацэньванне сапраўды магутным і як настаўнікі могуць выкарыстоўваць яго, не адчуваючы сябе перагружанымі.
Парады ў блогу https://www.pupilprogress.com/blog/how-to-make-formative-assessment-work-effectively

Айчынныя рэсурсы па фарматыўным ацэньванні
сайт, прысвечаны фарматыўнай ацэнцы ў Беларусі: сцэнарыі ўрокаў і метадычныя распрацоўкі, парады, рэкамендацыі, дапаможнікі
бесперапыннае анлайн-навучанне фарматыўнай ацэнцы тых, хто пачынае
анлайн-рэсурс для прасунутых педагогаў (модулі 1-4)
спампаваць ПДФ-версіі
Пошта для пытанняў, прапаноў і метадычнай дапамогі:
Калегі, чакаем вашы пытанні, заўвагі, прапановы!
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website