Першы дакумент — даклад міжнароднай камісіі ЮНЕСКА па будучыні адукацыі
«Пераасэнсоўваем нашу будучыню разам. Новы сацыяльны кантракт на адукацыю» (2021 год).Мэтай адукацыі называецца падрыхтоўка асобы да сумеснай працы з іншымі людзьмі, развіццё суб’ектнасці, адказнасці, эмпатыі, крытычнага і крэатыўнага мыслення разам з поўным спектрам сацыяльных і эмацыйных навыкаў. Для дасягнення гэтай задачы, лічаць эксперты ЮНЕСКА, найперш неабходна абнаўленне навучальных праграм і зместу адукацыі ў кампетэнтнасным ключы.
«Будучыня адукацыі і навыкаў: Адукацыя 2030» (Future of Education and Skills: Education 2030) апублікаваны Арганізацыяй Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР). У рамках гэтага праекта АЭСР быў распрацаваны “Компас навучання АЭСР да 2030 года” – канцэпцыя навучання, якая вызначае амбіцыйнае бачанне адукацыі ў 2030 годзе.
Дакумент дае магчымасць актуалізаваць і сфарміраваць агульнае разуменне кампетэнцый, складнікамі якіх з’яўляюцца веды, навыкі, і таксама стаўленні і каштоўнасці. Эксперты вызначылі, якія кампетэнцыі (веды, навыкі, стаўленні і каштоўнасці) патрэбны сённяшнім навучэнцам, каб быць паспяховымі ў будучыні і фармаваць гэтую будучыню для лепшага жыцця – як свайго асабістага, так і грамадскага. Галоўнай задачай цяпер з'яўляецца распрацоўка навучальнага асяроддзя, спрыяльнага для фармавання ключавых кампетэнцый.
Трэці дакумент,
«Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграмы і рэалізацыя ў еўрапейскай сістэме школьнай адукацыі» быў апублікаваны Еўрапейскай камісіяй у 2022 годзе. Мэтай яго з’яўляўся збор і распаўсюд інфармацыі аб эфектыўных праграмах рэфармавання і развіцця ключавых кампетэнцый у школьнай адукацыі і пошук адказаў на наступныя пытанні:
- Якія падыходы выкарыстоўваюцца для развіцця кампетэнцый у кантэкстах розных краін і якое ёсць для гэтага абгрунтаванне?
- Як паўплывалі падыходы да распрацоўкі праграм і інструментарыя на пераход да кампетэнтнасна-арыентаванай адукацыі ў школах і класах?
- Як падыходы да рэалізацыі кампетэнтнаснага навучання паўплывалі на эфектыўнасць рэфармавання ў цэлым?
- Як паўплываў COVID-19 на пераход да кампетэнтнасна-арыентаванай адукацыі?
У дакуменце адзначаецца, што ключавыя кампетэнцыі як вынікі навучання не стаяць на месцы, а змяняюцца, каб адпавядаць патрэбам часу. Напрыклад, можна прасачыць, як змяніўся пералік ведаў, навыкаў і стаўленняў у кожнай з ключавых кампетэнцый.
Вынікі даследавання сведчаць, што розныя краіны па-рознаму спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, і, зразумела, што іх вопыт, як станоўчы, так і адмоўны, можа быць улічаны і выкарыстаны пры рэфармаванні сістэм адукацыі ў розных краінах.