функцыянальная граматнасць
Галоўныя пытанні пра функцыянальную граматнасць
  • Як сфармавалася паняцце функцыянальнай граматнасці?
  • Як суадносяцца функцыянальная граматнасць і даследаванне PISA?
  • Якія віды функцыянальнай граматнасці вылучаюцца?
  • Як функцыянальная граматнасць суадносіцца з ключавымі кампетэнцыямі?

  • Як распрацаваць заданне па чытацкай (фінансавай, матэматычнай і інш.) граматнасці?
  • Якія айчынныя рэсурсы па функцыянальнай граматнасці створаны для педагогаў ?

»
Як сфармавалася паняцце функцыянальнай граматнасці

  • Паняцце "функцыянальная граматнасць" узнікла на хвалі ліквідацыі непісьменнасці. У 1957 годзе ЮНЕСКА ўпершыню прапанавала паняцце "функцыянальная граматнасць" у наступным значэнні: функцыянальная граматнасць ёсць узровень ведаў, уменняў і навыкаў, які забяспечвае нармальнае функцыянаванне асобы ў сістэме сацыяльных адносінаў і які лічыцца мінімальна неабходным для жыццядзейнасці асобы ў канкрэтным культурным асяроддзі.
  • Паняцце функцыянальнай граматнасці стала шырока вядома ў нашай краіне ў сувязі з міжнародным даследаваннем якасці адукацыі PISA.
  • Пасля ўдзелу нашай краіны ў PISA-2018 і стварэння ў 2023 годзе Нацыянальнага агенства ацэнкі якасці адукацыі (НИКО) у сістэме адукацыі Беларусі замацавалася і выкарыстоўваецца паняцце функцыянальнай адукаванасці.
  • "Функцыянальная адукаванасць — ступень адукаванасці чалавека (прыродазнаўчай, матэматычнай, інфармацыйнай, чытацкай, эканамічнай, мастацка-эстэтычнай і інш.), якая абумоўлівае яго здольнасць да эфектыўнага функцыянавання ў розных сферах жыцця (соцыум, прырода, матэрыяльная і духоўная культура) і галінах дзейнасці (работа з тэкстамі і інфармацыяй, у тым ліку лічбавай, прыродазнаўства, сацыяльна-эканамічная галіна і прадпрымальніцтва, мастацтва, тэхналогіі, побыт)" крыніца
  • Развіццё функцыянальнай граматнасці/адукаванасці ў школе магчыма праз кампетэнтнасны падыход, які факусуецца на фармаванні ключавых ці ўніверсальных кампетэнцый і глабальных навыкаў.
Рамачныя дакументы і даследаванні
Функцыянальная граматнасць і даследаванні якасці адукацыі PISA і НИКО
Што правярае даследаванне PISA?коратка раскрыць>>
Даследаванне PISA (Programme for International Student Assessment) з'яўляецца міжнародным тэстам для ацэнкі ўзроўню здольнасці прымяняць атрыманыя веды і навыкі для вырашэння паўсядзённых жыццёвых задач у 15-гадовых школьнікаў у розных краінах свету. PISA ацэньвае, наколькі навучэнцы гатовы да паўнацэннага жыцця ў сучасным грамадстве, выкарыстоўваючы свае веды ў нестандартных сітуацыях. Дадзеная праграма ажыццяўляецца Арганізацыяй Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) з 2000 года.
  • PISA — праграма міжнароднай ацэнкі ведаў і навыкаў навучэнцаў з 2000 года ацэньвае веды і навыкі 15-гадовых вучняў розных краін у чытанні, матэматыцы і прыродазнаўчых навуках як асноўных галінах. Сёння даследаванне таксама ацэньвае інавацыйныя галіны, такія як сумеснае рашэнне праблем, глабальныя навыкі і творчае мысленне.
  • У аснову даследаванняў адукацыі ад АЭСР пакладзены кампетэнтнасны падыход, бо сусветны рынак працы чакае ад устаноў адукацыі кампетэнтных у шырокім сэнсе слова выпускнікоў. За час даследаванняў разуменне ключавых кампетэнцый значна эвалюцыянавала ад простай сукупнасці ведаў, навыкаў і ўменняў да адзінства ведаў, навыкаў і каштоўнасцей, што знайшло адлюстраванне ў адукацыйным рамачным дакуменце АЭСР: БУДУЧЫНЯ АДУКАЦЫІ І НАВЫКАЎ - 2030. КОМПАС НАВУЧАННЯ АЭСР ДА 2030 ГОДА
  • Даследаванне PISA з'яўляецца маніторынгавым, яно дазваляе выявіць і параўнаць змены, якія адбываюцца ў сістэмах адукацыі ў розных краінах, і ацаніць эфектыўнасць стратэгічных рашэнняў у галіне адукацыі. Вынікі даследавання выяўляюць і параўноўваюць як дынаміку паспяховасці навучэнцаў, так і месца кожнай краіны-ўдзельніцы ў рэйтынгавым спісе.
  • У рамках PISA вылучаюцца наступныя віды функцыянальнай граматнасці: чытацкая, матэматычная, прыродазнаўча-навуковая, фінансавая. Таксама даследуюцца крэатыўнасць і глабальныя навыкі.
  • На сённяшні час Беларусь адзін раз удзельнічала ў PISA ў 2018. Справаздачу пра вынікі можна паглядзець тут
  • PISA 2022 зафіксавала “беспрэцэдэнтнае падзенне паспяховасці ў краінах АЭСР”. Сярод прычын зніжэння якасці школьнай адукацыі эксперты называюць не толькі наступствы пандэміі каронавіруса, войн і канфліктаў у розных краінах свету, але і недастатковае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы, непаслядоўнае рэфармаванне школы і інш. Азнаёміцца з аглядам вынікаў даследавання і прагнозамі экспертаў можна тут
Што і як правярае НИКО? коратка раскрыць>>
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (НИКО) – праграма ацэнкі функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, якія маюць агульную базавую адукацыю. НИКО вымярае здольнасць маладых людзей, якія знаходзяцца на этапе прафесійнага выбару, прымяняць веды, уменні і навыкі для вырашэння жыццёвых задач.
  • Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (НИКО) — маштабны для Беларусі адукацыйны праект, які стартаваў у лістападзе 2023 года.
  • Асноўная задача НИКО — вызначэнне ўзроўню функцыянальнай (чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчай і фінансавай) граматнасці 15-16 гадовых маладых людзей.
  • Асноўны этап даследавання — камп'ютарнае тэсціраванне навучэнцаў, працягласць якога складае паўтары гадзіны (дзве 45-хвілінныя сесіі з 10-хвілінным перапынкам). Кожны ўдзельнік атрымлівае варыянт работы, які змяшчае заданні па двух відах функцыянальнай граматнасці (чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчай і фінансавай). Трэніровачныя варыянты тэстаў можна паглядзець на платформе НИКО і на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала (там змешчаны і метадычная рэкамендацыі для настаўнікаў)
  • У лістападзе-снежні 2025 года плануецца правядзенне рэпетыцыйнага НИКО, асноўнай мэтай якога з'яўляецца падрыхтоўка навучэнцаў да маштабнага даследавання НИКО-2026.

»
Якія віды функцыянальнай граматнасці вылучаюцца?
"У межах галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Функцыянальная адукаванасць” на 2021—2025 гады распрацоўваецца навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў. Ужо распрацаваны праекты адукацыйных стандартаў дашкольнай, пачатковай, базавай, сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, якія арыентаваны на фарміраванне чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчанавуковай, інфармацыйнай, фінансавай і іншых відаў адукаванасці навучэнцаў. Акрамя таго, улічваецца неабходнасць фарміравання такіх важных кампетэнцый, як грамадзянскасць, мысленне, камунікацыя, эмацыянальная рэгуляцыя, устойлівае асобаснае развіццё." крыніца
На сённяшні дзень у нашай краіне найбольш распрацаваны чатыры віды функцыянальнай граматнасці (у сувязі з PISA і НИКО).
знаходжанне інфармацыі ў тэксце, інтэрпрэтацыя інфармацыі, асэнсаванне і ацэнка зместу і формы тэксту, выкарыстанне інфармацыі тэксту для вырашэння практычнай задачы
фармуляванне сітуацыі на мове матэматыкі, прымяненне матэматычных канцэпцый, фактаў, працэдур для вырашэння сфармуляванай задачы, інтэрпрэтацыя і ацэнка матэматычных вынікаў
тлумачэнне з’явы на мове навукі, прымяненне прыродазнаўчых метадаў даследавання, інтэрпрэтацыя даных і выкарыстанне навуковых доказаў для атрымання вынікаў
выяўленне фінансавай інфармацыі ў тэксце, аналіз інфармацыі ў фінансавым кантэксце, ацэнка фінансавых праблем, прымяненне фінансавых ведаў для вырашэння жыццёвай праблемы

»
Якім патрабаванням павінны адпавядаць заданні па функцыянальнай граматнасці?
дыдактыка
характарыстыкі сітуацыйных задач, якія з’яўляюцца сродкам фарміравання і кантролю сфарміраванасці ФГ
  • практыка-арыентаванасць
    мадэлююцца сітуацыі, з якімі вучні сустракаюцца за межамі школы. Напрыклад, разлічыце кошт двухдзённай экскурсіі ў Мінск для класа (праезд на цягніку, харчаванне, уваходныя білеты ў музеі). Бюджэт групы — 500 рублёў.
  • міжпрадметнасць
    інтэграцыя ведаў з розных галін. Напрыклад, стварыць экалагічны пашпарт школы.
  • адкрытасць і варыятыўнасць
    добрае заданне не мае адзінага правільнага адказу. Напрыклад, прапануйце тры рашэнні, абапіраючыся на статыстыку аварый і меркаванні жыхароў па пытанні "Чаму ў вашым горадзе пачалі часцей здарацца ДТЗ?".

  • кантэкст
    выкарыстоўваюцца актуальныя для вучняў кантэксты. Напрыклад, сітуацыю можна стварыць пры падрыхтоўцы да навуковай канферэнцыі, падчас удзелу ў школьным спектаклі або пры стварэнні афішы.



Параметры задання па развіцці функцыянальнай граматнасці


Віды граматнасці/Параметры задання

Кантэкст, у якім прадстаўлена праблема

Змест, які ўключае наступныя тэмы

Разумовыя працэсы, неабходныя для вырашэння праблемы ў зададзеным кантэксце

чытацкая

асабісты, грамадскі, адукацыйны, прафесійны, змяшаны (множны)

сацыякультурны тэмы, згрупаваныя ў наступныя тэматычныя вобласці: «Бяспека», «Праца», "Выбар паслуг", "Узаемадзеянне людзей у грамадстве", іншае.

знаходжанне інфармацыі ў тэксце, разуменне сэнсу тэксту (інтэрпрэтацыя інфармацыі), асэнсаванне і ацэнка зместу і формы тэксту, выкарыстанне інфармацыі тэксту для вырашэння практычнай задачы

матэматычная

асабісты (адпачынак, спорт, падарожжа, прыгатаванне ежы, іншае), прафесійны (працоўныя сферы дзейнасці), сацыяльны (транспарт, сістэма галасавання, дэмаграфія, дзяржаўная статыстыка, іншае) і навуковы (розныя галіны навук, тэхналогіі)

матэматычны адлюстроўвае чатыры змястоўныя вобласці: змяненне і залежнасці (алгебра), прастора і форма (геаметрыя), колькасць (арыфметыка), нявызначанасць і даныя (пабудова розных прагнозаў)

фармуляванне сітуацыі на мове матэматыкі, прымяненне матэматычных канцэпцый, фактаў, працэдур, інтэрпрэтацыя

(выкарыстанне, ацэнка) матэматычных вынікаў


прыродазнаўча- навуковая

асабісты (для кожнага асобнага чалавека і яго сям'і, якасць іх

паўсядзённага жыцця), мясцовы/нацыянальнальны (для асобнай дзяржавы, канкрэтнай мясцовасці), глабальны (для планеты ў цэлым, агульна сусветнага значэння)

прыродазнаўчы тэматычныя блокі: "Жывыя сістэмы", "Фізічныя сістэмы", "Навукі аб Зямлі", іншае

навуковае тлумачэнне з'яў, прымяненне

прыродазнаўчых метадаў даследавання, інтэрпрэтацыя дадзеных і доказ з навуковага пункту гледжання

фінансавая

асабісты (асабістыя выдаткі, вольны час, водпуск), сямейны (дом і сям'я), грамадскі (дзеянні чалавека як грамадзяніна супольнасці, дзеянні ў грамадстве), адукацыйны / прафесійны (адукацыя і праца)

фінансавы: "Грошы і аперацыі з імі"

(купля тавараў, цэны, плацяжы, расходы, выкарыстанне банкаўскай плацежнай карты), "Планаванне і кіраванне асабістымі фінансамі" (кіраванне даходамі і выдаткамі, зберажэнні), "Рызыка і прыбытковасць" (вызначэнні рызык, фінансавая бяспека, фінансавае махлярства), "Фінансавы свет" (правы і абавязкі спажыўцоў і пастаўшчыкоў фінансавых паслуг)

выяўленне фінансавай інфармацыі, аналіз інфармацыі ў фінансавым кантэксце, ацэнка фінансавай праблемы, прымяненне фінансавых ведаў і разуменне, абгрунтаванне выбару

Прыклад задання па фінансавай граматнасці на Нацыянальным адукацыйным партале
Пакупка на маркетплэйсе
Як функцыянальная граматнасць суадносіцца з ключавымі кампетэнцыямі?
Шматмоўная кампетэнцыя немагчыма без уменняў разумець і ствараць тэксты, выказваць думкі ў пісьмова і вусна на розных мовах, грамадзянская – заснавана на разуменні грамадзянскіх правоў і абавязкаў, дакументаў, законаў, а прадпрымальніцкая кампетэнцыя патрабуе уменняў працаваць з фінансавыя дакументамі. Персанальная, сацыяльна-эмацыйная і здаровага ладу жыцця кампетэнцыя – немагчыма без базавых ведаў аб здароўі, бяспецы, псіхалагічнай падтрымцы.
Атрымліваецца, што функцыянальная граматнасць — гэта неабходны мінімум, база, без якой рэалізацыя ключавых кампетэнцый становіцца немагчымай.
Функцыянальная граматнасць — гэта толькі першы крок. Яна вучыць нас чытаць, пісаць, лічыць і арыентавацца ў інфармацыі. Але для жыцця ў сучасным свеце гэтага недастаткова, бо чалавек не просты выканальнік функцый. Тэхналогіі і робаты могуць апрацоўваць інфармацыю хутчэй за чалавека, але толькі чалавек здольны на спачуванне, эмпатыю і маральны выбар. Гэта тое, што робіць нас непаўторнымі і дае магчымасць будаваць супольнасць, у якой хочацца жыць.
Сапраўдная адукацыя пачынаецца там, дзе з’яўляюцца каштоўнаснае стаўленне і чалавечыя адносіны. Менавіта яны даюць устаноўкі дзейнічаць этычна і экалагічна, несці адказнасць за свае рашэнні.
Настаўнікам як праваднікам гэтай місіі сёння неабходна не абмяжоўвацца толькі фарміраваннем функцыянальнай граматнасці і тым больш засяроджвацца на трэніровачных тэстах і заданнях для лепшых паказчыкаў на маніторынгах.
Прапануем спачатку больш даведацца пра ключавыя/ універсальныя кампетэнцыі, каб больш эфектыўна, комплексна і перспектыўна рэалізоўваць кампетэнтнасны падыход у навучанні.
Больш пра ключавыя кампетэнцыі тут

Беларускія рэсурсы па функцыянальнай граматнасці
платформа, прысвечаная нацыянальнаму даследаванню якасці адукацыі
старонка пра НИКО на нацыянальным адукацыйным партале
Публікацыі ў беларускіх навукова-метадычных часопісах па пытаннях фарміравання і ацэнкі функцыянальнай граматнасці
вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў па розных вучэбных прадметах

кантакты
kursfa2024@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website